Старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі паьля атрыманьня адпаведнай позвы наведаў 16 лютага намесніка начальніка аддзела па нагляду за захаваннем правоў і свабодаў грамадзянаў Генеральнай пракуратуры Паўла Елісеева.

Правабаронцу было вынесенае афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона: «Вашыя дзеянні ад імя праваабарончага цэнтра „Вясна“ супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь».

Алеся Бяляцкага папярэдзілі, што пры далейшым парушэнні заканадаўства можа быць разгледжана пытанне аб прыцягненні яго да адказнасці, прадугледжанай заканадаўствам Беларусі. Папярэджанне падпісаў намеснік Генеральнага пракурора М. Кукліс.

Ад тлумачэнняў, якія тычыліся дзейнасці праваабарончага цэнтра «Вясна», Алесь Бяляцкі адмовіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?