Следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці праводзіць праверку па факце знаходжання мёртвымі35-гадовай мясцовай жыхаркі і яе61-гадовага мужа.
Як паведамілі ў пракуратуры, днём 15 лютага сын, прыйшоўшы са школы, не мог трапіць у кватэру. Уваходныя дзверы былі зачыненыя знутры. Ніхто не адкрыў дзверы хлопчыку і пасля званкоў у кватэру. Дзіця звярнулася да суседзяў. Дарослыя знайшлі на балконе кватэры труп маці з нажавымі раненнямі ў вобласці спіны і грудной клеткі, на кухні — бацьку, што вісеў у пятлі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, перад павешаннем мужчына спрабаваў парэзаць сабе вены.
Як адзначылі ў пракуратуры, суседзі характарызуюць гэтую сям’ю станоўча. Магчымая прычына трагедыі — рэўнасць. Жанчына працавала на адным з прадпрыемстваў горада, мужчына — пенсіянер.
0
0
0
0
0
0