Сёння ўначы на
Развітанне з Віталём Тарасам пройдзе 19 снежня па адрасе: Мінск, вул. Чырвоная 3-22. Каля 12-й пачнецца адпяванне, а 14.30 труна з целам журналіста рушыць у апошні шлях на Паўночныя могілкі Мінска.
Калектыў «НН» смуткуе разам з роднымі Віталя Тараса.
Віталь Тарас нарадзіўся 6 мая 1956 года ў Мінску ў сям’і пісьменніка Валянціна Тараса. Скончыў журфак БДУ. Працаваў на Беларускім тэлебачанні, у газетах «Літаратура і мастацтва», «Культура», расійскай «Общей газете» , на радыё «Свабода».
Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага
Як толькі з’явілася магчымасць, ён смела выбраў працу ў незалежных СМІ перад дзяржаўнымі. Пасля ён зробіць яшчэ адзін прынцыповы выбар — сыдзе з радыё «Свабода» і пяройдзе супрацоўнічаць з «Нашай Нівай» і падпольнымі выданнямі. Хоць «НН» прыносіла мала грошай, а падпольныя выданні спрычынялі рызыку і стрэсы.
Гэта быў унікальны публіцыст са стылем, які немагчыма было зблытаць.