Аляксандр змог вынесці з турмы копію таго малюнка.

Мастак Алесь Пушкін на судзе

Мастак Алесь Пушкін на судзе

«Гэта была першая камера, у якую я трапіў на Валадарцы, у так званым шанхаі. У ёй утрымліваліся 24 чалавекі. Да мяне там нехта і з Litesound сядзеў, і Алесь Пушкін таксама. Дык вось, мне паказалі малюнак — рысачкі, якія маляваў на сцяне Алесь Пушкін. Я папрасіў сваіх, каб мне пераслалі ў перадачы кальку, каб можна было яго скапіяваць. І я зрабіў гэта. І ў выніку вынес на свабоду», — распавядае Аляксандр Васюковіч.

Копія малюнка, які пакінуў на турэмнай сцяне Алесь Пушкін. Фота: Аляксандр Васюковіч

Копія малюнка, які пакінуў на турэмнай сцяне Алесь Пушкін. Фота: Аляксандр Васюковіч

«Вельмі балюча было гэта ўсё бачыць, таму што я быў да гэтага на пахаванні Алеся… І, блін, не ведаю, мне падалося, што ўсё, што я мог зрабіць, — гэта вынесці адтуль тую штуку. Для гісторыі», — кажа фатограф.

Нагадаем, што СІЗА на Валадарцы нядаўна расфармавалі, зняволеных, якія чакалі там суда, перавялі ў новы будынак — у Калядзічы.

@nashaniva З Валадаркі вынеслі насценны малюнак мастака Алеся Пушкіна, які загінуў за кратамі #беларусь #репрессии #художник #нашаніва #беларусы #жывебеларусь #беларускіцікток ♬ TRANSGENDER (PEARL WHITE VIP) - PEARL WHITE

Чытайце таксама:

Цяпер афіцыйна: «Валадарку» расфармавалі, СІЗА-1 пераехаў на новы адрас

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
40
Абуральна
1