Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд агучыла суддзя Юлія Арахоўская.

Яго асудзілі за тое, што ў жніўні 2021 года ён пакінуў каментар пад выявай Лукашэнкі ў адной з груп у тэлеграме.

У ім нібыта ўтрымлівалася негатыўная ацэнка Лукашэнкі, абвінавачанне вырашыла, што гэтым Макаранка «публічна ў зневажальнай форме выказаў сваю негатыўную ацэнку асобы».

Мужчына не прызнаў віну, піша «Вясна».

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4