Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

28-гадовая дзяўчына аказвала бухгалтарскія паслугі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. Бухгалтар выплачвала заробкі, пералічвала падатковыя плацяжы і ажыццяўляла іншыя грашовыя аперацыі для кліентаў. Аднак у канцы 2022-га жанчына трапіла ў гульнявую залежнасць ад анлайн-казіно і стала красці грошы з рахункаў сваіх наймальнікаў, паведамляе СК.

Гэта доўжылася паўтара года. Дзяўчына мела доступ да ключ-картаў з электронным лічбавым подпісам ІП і юрыдычных асоб, ёй былі даступныя разліковыя рахункі прадпрымальнікаў. З кліентамі яна ўзгадняла памеры грашовых пераводаў, аднак пералічвала затым грошы не па прызначэнні, а для сваіх патрэб. Усё раскрылася, калі прадпрымальнікі пачалі заўважаць нястачу, тады яны звярнуліся ў міліцыю.

На допыце затрыманая прызналася, што пакутуе на гульнявую залежнасць і не магла спыніцца, таму крала грошы ў кліентаў.

«Даходзіла да таго, што фігурантка гуляла ў анлайн-казіно практычна суткі, пакідаючы на сон блізу дзвюх гадзін», — пракаментавалі ва УСК.

Рэвізія руху грашовых сродкаў па рахунках прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб паказала, што ў суме абвінавачаная скрала з іх рахункаў звыш 484 тысяч рублёў. Але яшчэ ў пачатку 2023-га фігурантка ўзяла 13 тысяч у доўг у двух знаёмых, якія таксама прайграла на стаўках.

Беларусцы інкрымінуюць крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі ў асабліва буйным памеры, а таксама махлярства, здзейсненае паўторна, у буйным памеры (ч.4 арт. 212, ч. 3 арт. 209 КК, што пагражае сямю гадамі зняволення). Да суда яна ўзятая пад варту.

Чытайце таксама:

26-гадовая паляшучка за шэсць месяцаў зрабіла 42 тысячы ставак у анлайн-казіно

Бухгалтарка з Гомеля падрабляла даведкі, што здае кроў. Яе падвяла сквапнасць

Дзяўчына хацела абыграць казіно. Яна ўлезла ў сумнеўную справу і страціла $1234

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2