Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Вынесены прысуд 68-гадоваму мінчуку, якога абвінавачвалі ва ўжыванні гвалту да кантралёра грамадскага транспарта, паведамляюць Мінск-навіны.

Той раніцай абвінавачаны ехаў у аўтобусе на працу, не аплаціўшы праезд. Раптам увайшлі кантралёры. Калі адзін з іх звярнуўся да мужчыны, той, зманіўшы, што ў яго праязны, спешна пакінуў салон — аўтобус якраз пад’ехаў да прыпыначнага пункта «вуліца Кульман».

Кантралёр пабег следам за ім, неаднаразова патрабуючы спыніцца, аднак парушальнік працягваў ісці.

Калі работнік «Мінсктранса» перакрыў яму дарогу, мужчына пабіў яго — адштурхваў, хапаў за форменнае адзенне і відэарэгістратар, выкручваў яму рукі і пальцы.

Безбілетніка затрымаў нарад міліцыі і для далейшага разбору даставіў у Савецкае РУУС. Пасля ў дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу. Віну ён цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся.

Суд прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады, адтэрмінаваўшы яго выкананне на 2 гады. Таксама абвінавачаны на карысць пацярпелага павінен выплаціць 500 рублёў у якасці кампенсацыі прычыненай маральнай шкоды.

Прыгавор не ўступіў у сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Чытайце таксама:

Бойка ў чарзе ў мінскай краме скончылася крыміналкай. Прысуд вас здзівіць

У Гомелі судзілі пенсіянера, які пашкодзіў машыну скарынкай кавуна

П'яны мінчук пабіўся з агітацыйным стэндам

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4