У Віцебску сфарміраваны новы атрад спецназа

Фота ілюстрацыйнае з тг-канала ўнутраных войскаў

Атрад стаў трынаццатым падобным падраздзяленнем у структуры ўнутраных войскаў. Дагэтуль Віцебская вобласць заставалася апошняй, дзе не было свайго ўласнага атрада спецназу.

Афіцыйная прэзентацыя падраздзялення, верагодна, адбудзецца ў найбліжэйшы час. Мерапрыемства можа быць прымеркавана, напрыклад, да 9 мая ці да 3 ліпеня.

«Беларускі Гаюн» лічыць, што паколькі ва ўсіх злучэннях унутраных войскаў раней ужо былі сфарміраваны атрады спецназа, то можна чакаць, што працэс фарміравання новых (у цяперашнім фармаце) цяпер будзе прыпынены.

Чытайце таксама:

У Мінску памёр 40-гадовы ветэран спецназу

У Магілёве са стральбой адкрылі атрад спецназа ўнутраных войскаў — ужо 12-ы па ліку

Атрад спецназу «Беркут» ператварылі ў вайсковую часць

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11