Беларусь займае 68-е месца ў сусветным рэйтынгу коштаў кватэр у цэнтрах гарадоў. Табліцу апублікаваў Forbes на падставе даных Numbeo.

Паводле інфармацыі выдання, «квадрат» у цэнтры горада ў Беларусі каштуе 1613,9 долара. Сярод краін СНД самае дарагое жыллё ў цэнтры ў Арменіі — 3142,6 долара за квадратны метр. Даражэй, чым у Беларусі, кватэры ў цэнтры ў Расіі і Азербайджане.

Па кошце кватэр па-за цэнтрам гарадоў, Беларусь — 70-я з паказчыкам 1054,7 даляра за «квадрат». Самыя дарагія кватэры ў цэнтры і на ўскраінах у Ганконгу, Сінгапуры і Швейцарыі.

Графіка: Finprom.kz

Графіка: Finprom.kz

Мінск у рэйтынгу кошту кватэр у цэнтры горада займае 248 месца ў свеце — 1873,4 даляра за «квадрат». У табліцы цэнаў па-за цэнтрам сталіца Беларусі на 245-м месцы — 1184,7 даляра за «квадрат».

Самыя дарагія кватэры ў Ганконгу, Цюрыху і Жэневе.

Графіка: Finprom.kz

Графіка: Finprom.kz

Чытайце таксама:

Алімпійскі прызёр Дашчынскі прадае дом каля Драздоў. Як вам інтэр'еры?

У Магілёве і Бабруйску прадаюць з аўкцыёну гандлёвыя цэнтры апальнага бізнэсмена

У самым цэнтры Навагрудка прадаюць гатэль са 150-гадовай гісторыяй

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1