Беларусь займае 76-е месца ў рэйтынгу краін свету па багацці. Ён складзены на падставе звестак Міжнароднага валютнага фонду.

Згодна з рэйтынгам, ВУП Беларусі па парытэце пакупніцкай здольнасці на душу насельніцтва складае 25 685 долараў. У табліцы Беларусь саступае ўсім суседзям, акрамя Украіны — яна займае 110-е месца (15 464).

Расія размяшчаецца на 60-й пазіцыі (38 292), Латвія — на 55-й (41 730), Польшча — на 43-й (49 060), Літва — на 41-й (50 600).

Самай багатай краінай свету прызнаны Люксембург з паказчыкам 143 173 долараў. У тройцы размяшчаюцца рэгіён Кітая Макаа (134 141) і Ірландыя (133 895). 

Па даных МВФ, у самых бедных краінах свету сярэдняя пакупніцкая здольнасць на душу насельніцтва складае менш за 1500 даляраў, а ў 10 самых багатых — больш за 110 000 даляраў.

Чытайце таксама:

Назвалі самыя «разумныя» гарады свету гэтага года

Беларусы ўвайшлі ў топ кіберзлачыннасці свету

Беларуская кухня трапіла ў спіс найлепшых у свеце. Якое месца яна займае?

У топ-5 самых камфортных гарадоў Расіі ўключылі «прыфрантавы» Белгарад

Клас
18
Панылы сорам
3
Ха-ха
9
Ого
10
Сумна
22
Абуральна
25