39-гадовы Ігар Завалей — дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Гомельскай сельскай акрузе №37. Ён планаваў працягнуць паўнамоцтвы, але выглядае, што нешта пайшло не так.

Завалей нават збіраў подпісы ў сваю падтрымку, дый як член Камуністычнай партыі мог вылучыцца па партыйных спісах. Але ў фінальным спісе асобаў, якія здалі паперы на рэгістрацыю, на сайце Цэнтрывыбаркама Завалея няма.

Ці можа ісці гаворка пра тэхнічную памылку? Наўрад ці. У агульнай справаздачы Цэнтрвыбаркама адзначана, што па Гомельшчыне балатуецца 50 кандыдатаў — і іх без Завалея роўна 50. Гаворыцца, што па Гомельшчыне пераабіраюцца тры дэпутаты — і іх без Завалея якраз тры.

Найхутчэй, камуніст не быў узгоднены як праўладны кандыдат. А спроба самастойнай гульні ў лукашэнкаўскай сістэме хутка абсякаецца.

З астатніх кандыдатаў па акрузе больш прадстаўнічым выглядае Аляксандр Мартынаў, намеснік па агульных пытаннях дырэктара Добрушскай папяровай фабрыкі. Але ён нават не збіраўся подпісы ў сваю падтрымку, механічна стаў кандыдатам ад «Белай Русі».

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1