«У межах выканання стратэгічнай задачы па дэдаларызацыі эканомікі і павышэнні даверу да нацыянальнай валюты да канца лютага гэтага года праўленнем Нацыянальнага банка будуць разгледжаныя прапановы па скарачэнні выпадкаў выкарыстання замежнай валюты, каштоўных папер і плацежных дакументаў у замежнай валюце пры разліках на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка паводле вынікаў праведзенага 30 студзеня ў Мінску пашыранага пасяджэння праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. 

Адначасова плануецца прыняцце нарматыўнага прававога акта па функцыянаванні лічбавага банкінгу ў Беларусі, скіраванага на стварэнне неабходных умоў для аказання поўнага спектра банкаўскіх паслуг і прадуктаў праз дыстанцыйныя каналы абслугоўвання, спрашчэння ідэнтыфікацыі кліентаў — фізічных асоб і функцыянавання паўнавартаснага электроннага дакументаабароту без неабходнасці дадатковага запатрабавання дакументаў на папяровым носьбіце, паведамляе рэгулятар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?