Скрыншот netflix.com

Скрыншот netflix.com

Хлопец напісаў у службу падтрымкі польскага офіса Netflix. Звярнуў увагу на тое, што, напрыклад, беларускую мову ведае больш людзей, чым чэшскую, але чэшская на сэрвісе ёсць.

Запыт на пераклад інтэрфэйсу на беларускую мову служба падтрымкі паабяцала перадаць кіраўніцтву.

А вось наконт субцітраў прапанавалі больш канкрэтны механізм дзеяння.

Напісалі, што можна прапанаваць канкрэтныя фільмы ці серыялы, якія трэба перакласці, праз спецыяльную форму на старонцы. Для гэтага трэба мець уліковы запіс.

Форма, якую прапанавалі запоўніць

Форма, якую прапанавалі запоўніць

У каментарыях абмяркоўваюць, што калі з запытам на беларускія субцітры звернецца больш людзей, то гэтая опцыя можа стаць рэальнай.

Клас
89
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2