Фота: БелТА

Фота: БелТА

Пра гэта палітык заявіў на нарадзе па тэме развіцця грамадзянскай супольнасці, працы партый і грамадскіх аб'яднанняў, паведамляе БелТА.

«Я ўсё больш прыходжу да таго, ад чаго адышоў у момант прыняцця Канстытуцыі. Я вывучаў сістэму партыйнага будаўніцтва і выбарных органаў па ўсім свеце. Мы дарма не рызыкнулі прапанаваць людзям абіраць органы ўлады, асабліва прэзідэнта, на Усебеларускім народным сходзе», — сказаў Лукашэнка

Ён адзначыў, што выбары прэзідэнта ў той ці іншай ступені разгойдваюць сітуацыю, і ў шэрагу краін існуе іншая сістэма. Напрыклад, у Кітаі, дзе кіраўнік краіны абіраецца на Усекітайскім сходзе народных прадстаўнікоў (УСНП).

«Усё ж такі палітыка і партыйная дзейнасць і іншае — гэта таксама прафесійная праца», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу, УВНС якраз і складаецца з «прафесіяналаў», прадстаўляе сабой зрэз усяго грамадства, у той час як далёка не ўсе з мільёнаў выбаршчыкаў могуць быць сапраўды пагружаныя ва ўсе працэсы.

«І вось увесь зрэз грамадства прафесійны, палітычны быў бы на Усебеларускім народным сходзе. Абралі прэзідэнта. Паўнамоцтвамі любымі можам надзяліць. Што, сёння абраны Сі Цзіньпін на УСНП не мае паўнамоцтваў? Ды больш, чым я і Пуцін разам узятыя. Таму вось гэта мы дзесьці праявілі слабасць (што не прапанавалі такую норму ў Канстытуцыю)», — сказаў Лукашэнка.

Клас
2
Панылы сорам
65
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
20