На выбарах прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавэс пераабраны на чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін.

За дзеючага прэзідэнта Венесуэлы прагаласавалі 54% выбаршчыкаў. Яго галоўны супернік на выбарах, лідар апазіцыі Энрыке Капрылес атрымаў 45% галасоў. Усяго ўдзел у выбарах бралі 6 кандыдатаў

Яўка перавысіла 80%, падлічана ўжо больш за 90% бюлетэняў. Чавэс кіруе Венесуэлай ад 1998 г.

Капрылес ужо павіншаваў Чавэса з перамогай.

У Венесуэле апазіцыя давярае сістэме падліку галасоў, заснаванай на адбітках пальцаў выбарцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?