Беларусы працягваюць знаходзіць у прадуктах «староннія прадметы». І калі факт наяўнасці на прылаўках «чарвівай» рыбы яшчэ можна зразумець, то чарвяк у бохане — нешта новае.

«У суботу ў краме «Родная старонка» на пр. Пераможцаў, 49, купіў хлеб з «сюрпрызам», — паведаміў чытач onliner-a.
— Адкусіўшы два кавалачкі хлеба і з’еўшы іх, убачыў, як з майго пакінутага кавалка вылазіць чарвяк. Пасля гэтага апетыт знік як мінімум на дзень. Да гэтага часу не магу зразумець, як гэты чарвяк там апынуўся. Дыскрэдытаваць хлебазавод № 3 ці краму не хачу, а вось паказаць людзям, што і ў хлебе могуць быць такія жывёлінкі, варта. Будзьце пільныя!»

Хлеб «Славянка ўзбагачаны» быў упакаваны.

Фатаграфію пераслалі на хлебазавод. Там моцна здзівіліся: ніколі, маўляў, такога не было.

«А там дакладна нічога не падмалявана? Бо трапіць у хлеб чарвякі не могуць», — коратка пракаментавалі супрацоўнікі лабараторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?