Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Гомельскай вобласці даручыў наладзіць у Беларусі вытворчасць і перапрацоўку мармуровага мяса.

«Мармуроваму мясу быць. Мы наладзім асобную перапрацоўку, разам знойдзем рынкі рэалізацыі і будзем прадаваць», — сказаў ён.

«Трэба сваіх людзей прывучаць да нармальнага мяса
і лішкі рэалізоўваць у Маскву», — заявіў Лукашэнка.
Tut.by пацікавіўся, дзе можна ў Мінску паесці мармуровага мяса.

У рэстаране «Newman» прапанавалі стэйкі з канадскай ялавічыны «у сярэднім па 300–350 тысяч». Адна порцыя ад 300 да 500 грам.

У рэстаране «Bella Rosa» — чатыры віды стэйку з аўстралійскага мармуровага мяса. «Ёсць стрыплойн, Блэк Ангус — гэта трэцяя, чацвёртая ступень мармуровасці. Затым ідзе прайм рыбай-стэйк і самы сакавіты з ялавічыны Вагу», — пералічыла адміністратар.

Кошты ад 430 тыс. да 590 тыс. за порцыю.
«Порцыя прыкладна 290 грам», — удакладніла наша суразмоўніца.

У рэстаране «Falcone» стэйкі таксама з аўстралійскай ялавічыны. Порцыі больш важкія, чым у «Bella Rosa» — па 420 грам. Але і цэны, мабыць, самыя высокія ў горадзе. «Трэцяя ступень будзе каштаваць 778 тыс. рублёў. — І пятая ступень 1 млн 82 тыс.».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0