«Buvette»
вул. Ракаўская, 34
пн.-нядз. 9.00–23.00
«Бувет» (з націскам на першы склад) — так называецца новая кафейня на вуліцы Ракаўскай. На жаль, гэтая старажытная вуліца з усіх бакоў схаваная ад турыстаў і мінчукоў шэрымі спарудамі, якія замянілі сабой забудову Ракаўскага прадмесця. Але размяшчэнне даволі зручнае, побач з кінатэатрам «Беларусь», і падыходзіць людзям, якія хочуць папіць кавы пасля прагляду добрага фільма альбо хутка перакусіць.
Што ўнутры?
Адразу пасля ўваходу я заўважыў просты, нават танны інтэр’ер. Але гэтая простасць мае сваю харызму.Драўлянае аздабленне і мэбля (сталы, крэслы), розныя надпісы робяць гэтае месца ўтульным для лёгкай размовы і невялікага перакусу. Спадабалася наяўнасць маленькага асобнага пакоя са сталом на 4 чалавекі.
«Мы працуем у канцэпцыі— першае, што скажуць вам, калі будзеце нешта заказваць. Мабыць, гэтай канцэпцыяй можна растлумачыць адсутнасць прыбіральні. Але на маю думку, гэта вялікі недахоп. Я не разумею, як не памыць рукі перад тым як есці. Асабліва калі ты толькі што адлічваў грошы ў метро. (Не кажучы ўжо пра іншыя добрыя якасці прыбіральні).буфета-пякарні …»
Навошта туды ісці?
Ісці, каб паспрабаваць сэндвічы, якія тут робяць даволі ўдала; для лёгкага перакусу.Не ісці, калі хочаце выпіць нешта з алкаголю. Курыць тут таксама забаронена.
Што можна купіць за 50 тыс. рублёў?
«Меню для спаткання»:
Капучына — 7500 р.
Кавалачак торта — 16 000 р.
Сума на два чалавекі: 47 000 р.
«Меню ланча»:
Сэндвіч — 25 000 р.
Гарбата — 9 800 р.
Сума: 34 800.
Даволі цікавае месца, нават незвычайнае дзеля Беларусі. Смачныя сэндвічы, добрыя салаты і супы. Танны інтэр’ер, які надае гэтаму месцу атмасферу маленькай вясковай хаткі ў Францыі.