28 студзеня ў мінскім бізнес-цэнтры «Вікторыя» адбылася сушы-бітва, у якой змагаліся ў майстэрстве майстры гэтай стравы з усёй Беларусі.

У двухгадзінным кулінарным паядынку ўдзельнічалі дзевяць кулінараў з Мінска і абласных цэнтраў. Канкурсанты прадэманстравалі свае навыкі ў падрыхтоўцы класічных сушы і прадставілі аўтарскія стравы японскай кухні.

Вянцом вечара стала ўстанаўленне нацыянальнага рэкорду па падрыхтоўцы самага вялікага ў Беларусі сушы. Шэф-кухар казіно «Вікторыя» Аляксандр Жылінскі, які з'яўляецца ўдзельнікам тэлевізійнага праекта «Шэф-кухар» і шэрагу кулінарных акцый у Беларусі і за мяжой, у тым ліку «Кубка Крамля», разам з двума памочнікамі прыгатаваў сушы вагой у 21 кілаграм.

Для гасцей вечара арганізатары падрыхтавалі яркае стылізаванае шоу: Тэатр масак, «Шоу аднаго самурая» і многае іншае.

Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН

Глядзі таксама: Сушы з голага цела.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?