Кавярня месціцца насупраць брытанскага пасольства.

Кавярня месціцца насупраць брытанскага пасольства.

Тэатр пачынаецца з гардэроба, а кавярня - са звяркоў замест жэтонаў.

Тэатр пачынаецца з гардэроба, а кавярня - са звяркоў замест жэтонаў.

Усё ў ёй выглядае па-хатняму.

Усё ў ёй выглядае па-хатняму.

Утульнасьці дадаюць прыгожыя люстэркі і спакойная музыка ў тон становішчу.

Утульнасьці дадаюць прыгожыя люстэркі і спакойная музыка ў тон становішчу.

Столікі на дваіх і на чацвярых.

Столікі на дваіх і на чацвярых.

Кава каштуе 10-20 тысяч рублёў.

Кава каштуе 10-20 тысяч рублёў.

Вул. Карла Маркса, 36. 9.00 — 23.00 (без выходных). Тэл. 227-22-24

Адной з найпрыгажэйшых вуліц Менска па праве лічыцца вуліца Карла Маркса. Былая Падгорная, амаль цалкам перабудаваная на пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя, сваёй нешматпавярховай прыгажосцю яна вабіць менчукоў ды гасцей сталіцы. Менавіта таму на гэтай вуліцы сёння знаходзяцца шматлікія крамы, буцікі і кавярні.

Адным з найцікавейшых месцаў вуліцы Маркса (Падгорнай) з’яўляецца кавярня «Мая ангельская бабуля».
Месціцца гэтая кавярня амаль насупраць брытанскага пасольства, што, хутчэй за ўсё, і натхніла дырэктара гэтай установы на такую своеасаблівую назву. Акрамя суседзяў, якія вольна валодаюць ангельскай мовай, побач з кавярняй знаходзяцца станцыя метро «Кастрычніцкая» («Купалаўская»); прыпынкі аўтобуса пад нумарам 100 — таму дабірацца дасюль вельмі зручна. Таксама побач, за 5 хвілінаў пешшу, спыняюцца трамваі 1, 4, 7.
Унутры кавярні адразу апынаешся ў «атмасферы».
Яна адчуваецца адразу ў вестыбюлі: на сценах — харошыя шпалеры, якія выглядаюць неяк па-хатняму, побач чорна-белыя фотаздымкі і цукеркі, якімі кожны можа пачаставацца. А ў гардэробе замест звычайнага аднакаляровага нумарочка даюць цікавага плюшавага сябра. Усё гэта разам здольна даць кожнаму наведвальніку адчуванне таго, што ён сапраўды апынуўся дзесьці ў госьцях у сваёй далекай ангельскай сваячкі.
У кавярні ёсьць дзве залы, якія аформлены ў тым жа самым хатнім стылі. У адной з іх дазволена курэнне.
Утульнасьці дадаюць прыгожыя люстэркі і спакойная, прыемная музыка ў тон становішчу. У залежнасці ад колькасьці людзей у кампаніі — прапануюцца розныя сталы: на чатыры і два чалавекі. Прызнацца, другі варыянт мне здаўся не вельмі зручным — але тут усё суб’ектыўна. Чаго мне бракавала больш за ўсе, дык гэта вокнаў, каб час ад часу паглядаць на людзей на вуліцы, якія ахінуты прыемнай святочнай мітуснёй.

Што да сэрвісу, то тут персанал тут акуратны, далікатны. А замовіць тут сапраўды ёсць што.

Што з цэнамі? Вы можаце арыентавацца прыблізна на наступнае:
Першыя стравы 25 000 (асабліва рэкамендую гарбузовы суп)

галоўныя стравы 40 000 — 80 000

дэсерты 15 000 — 28 000

гарбата — 15 000

кава — 10 000 — 20 000

На мой погляд, «Мая ангельская бабуля» — вельмі прыгожае месца. Яно мае свой стыль, які розніцца ад іншых кавярняў сваёй утульнасьцю ды хатнясцю. Месца добра пасуе і дзеля рамантычнай вячэры, і дзеля лёгкай гарбаты альбо кавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?