20 мая суддзя Фрунзенскага суда Мінска Жанна Жукоўская (№ 153 у спісе неўяздных у ЕС) абвясціла прысуды экс-кандыдатам у прэзідэнты Уладзіміру Някляеву і Віталю Рымашэўскаму,
а таксама грамадскай актывістцы Насце Палажанцы і лідарам выбарчага штаба Някляева — Сяргею Вазняку, Андрэю Дзмітрыеву і Аляксандру Фядуту.

 Фядута, Рымашэўскі, Дзмітрыеў, Някляеў.

Фядута, Рымашэўскі, Дзмітрыеў, Някляеў.

 Выступае Уладзімір Някляеў.

Выступае Уладзімір Някляеў.

 Выступае Уладзімір Някляеў.

Выступае Уладзімір Някляеў.

 Віншаванні прымае Віталь Рымашэўскі.

Віншаванні прымае Віталь Рымашэўскі.

 Наста Палажанка.

Наста Палажанка.

 Аляксандр Фядута і Андрэй Дзмітрыеў.

Аляксандр Фядута і Андрэй Дзмітрыеў.

 Уладзімір Някляеў і Мая Абромчык

Уладзімір Някляеў і Мая Абромчык

 Перад пачаткам абвяшчэння прысуду няшчадна смаліла сонца.

Перад пачаткам абвяшчэння прысуду няшчадна смаліла сонца.

Такім чынам

Уладзіміру Някляеву далі 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады,

Сяргею Вазняку, Аляксандру Фядуту, Віталю Рымашэўскаму, Андрэю Дзмітрыеву — 2 гады ўмоўна, Насце Палажанцы — 1 год умоўна.

С.Вазняк апраўданы паводле артыкула (401) аб ілжэсведчанні.

Нагадаем, што падчас судовых спрэчак, якія прайшлі яшчэ 18 мая, пракурор Андрэй Кажэўнікаў запрасіў для абвінавачаных наступныя пакаранні — Някляеву тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай у два гады, Дзмітрыеву — тры гады ўмоўна, Рымашэўскаму, Вазняку і Фядуту — па два гады пазбаўлення волі ўмоўна, Палажанцы — 1,6 году ўмоўна.

Працэс «Някляева — Рымашэўскага» пачаўся 5 мая і працягнуўся больш за два тыдні. Усім падсудным пагражала да трох гадоў пазбаўлення волі (арт. 342, арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Сваёй віны не прызналі Уладзімір Някляеў і Наста Палажанка. Іншыя падсудныя часткова пагадзіліся з прад’яўленымі ім абвінавачаннямі.

***

Усяго па справе Плошчы асуджаныя, па стане на 20 мая, 35 чалавек.

14 мая ў судзе Партызанскага раёна Мінска быў абвешчаны прысуд экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву і чатыром шараговым удзельнікам акцыі. Суддзя Наталля Чацвярткова засудзіла за ўдзел і кіраванне «масавымі беспарадкамі» экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Алег Гнедчык за ўдзел у «масавых беспарадках» асуджаны на 3,5 года, Ілья Васілевіч, Фёдар Мірзаянаў, Уладзімір Яроменак — на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Усе яны абвінавачваліся паводле артыкула «масавыя беспарадкі» (максімальны тэрмін — да 15 гадоў).

Экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў атрымаў 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Алег Гнедчык — на 3,5 года, Ілья Васілевіч, Фёдар Мірзаянаў, Уладзімір Яроменак— на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Першым па справе за Плошчу быў асуджаны Васіль Парфянкоў, які атрымаў чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму; Аляксандр Атрошчанкаў — да чатырох гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму; Мікіта Ліхавід — да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі, Дзмітрый Новік і Аляксандр Малчанаў — да трох з паловай і трох гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму адпаведна; грамадзяне РФ Арцём Брэус і Іван Гапонаў — да штрафу ў 300 базавых велічыняў (10,5 млн. рублёў) кожны; Дзмітрый Мядзведзь — да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Алесь Кіркевіч асуджаны на 4 гады зняволення, Павел Вінаградаў — на 4 гады, Андрэй Пратасеня — 3 гады, Зміцер Дрозд — на 3 гады, Уладзімір Хамічэнка — 3 гады.

Уладзімір Лобан асуджаны да 3 год пазбаўлення волі, Андрэй Федаркевіч — да 3,5, Яўген Сакрэт — да 3, Сяргей Казакоў — да 3, Дзмітрый Даронін — да 3,5 гадоў у калоніі агульнага рэжыму, Віталь Мацукевіч — да 3 гадоў калоніі строга рэжыму.

За падрыхтоўку дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак (арт. 342), на 2 гады калоніі агульнага рэжыму быў асуджаны каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка.

Павел Севярынец быў асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у месца адбыцця пакарання (г.зн. хіміі), жонка Андрэя Саннікава, журналістка Ірына Халіп на два гады абмежавання волі з адтэрміноўкай на два гады, такі ж тэрмін атрымаў і кіраўнік штаба Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў.

Апроч таго, за злоснае хуліганства былі таксама асуджаныя Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў — на два і чатыры гады пазбаўлення волі адпаведна. Іх затрымалі 18 снежня, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў.

***

Абвяшчэнне прысуду кандыдатам у прэзідэнты Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу (пракурор запатрабаваў 8 і 7 гадоў калоніі адпаведна), а таксама пяці шараговым удзельнікам акцыі перанесена з прычыны хваробы суддзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?