Супрацоўнікі УКДБ па Магілёўскай вобласці наведаліся на працу да грамадскага актывіста Паўла Варашылава, дзе і дапыталі яго ў якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.

— Сёння ў 11.30 на працу да мяне прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Мяне выклікалі ў аддзел кадраў, а пасля перайшлі ў залу паседжанняў. Там супрацоўнік КДБ Пракапчук Аляксандр Віктаравіч патлумачыў, што яны выклікалі мяне позвай, але я не з’явіўся — таму яны прыйшлі да мяне на працу, — распавядае Павел.

Ён адзначыў, што не распісваўся за позву, якую яму ўзгадалі візіцёры, таму нікуды не хадзіў. Актывіста дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках:

— Задавалі пытанні, ці быў я на Плошчы, ці ведаю лідараў апазіцыйных арганізацый і партый і ці магу супрацоўнічаць з імі па гэтай крымінальнай справе. На гэта я адказаў, што на Плошчы мяне не было, хто ехаў туды са знаёмых, не ведаю.

Таксама супрацоўнікаў КДБ цікавіла, якое дачыненне Павел Варашылаў мае да арганізацыі «Маладая Беларусь» і грамадзянскай кампаніі «Наш дом».

Па словах актывіста, допыт цягнуся каля двух гадзінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?