У нядзелю, 13 лютага, а 18-й гадзіне ў Чырвоным касцеле адбудзецца акустычны канцэрт у падтрымку вяртання касцёла св. Язэпа і кляштара бернардзінаў.

Канцэрт распачнецца аповедам з гісторыі святыні і яе сучаснага стану. Перад сабраўшыміся выступяць вядомыя беларускія выканаўцы, сярод якіх гурт «Рэха», Зміцер Вайцюшкевіч, Андрэй Плясанаў, Таццяна Беланогая, Алег Хаменка, Андрэй Мельнікаў.

Вечарына завершыцца супольнай малітвай і выкананнем спеву «Магутны Божа». Арганізатары шчыра запрашаюць усіх жадаючых і неабыякавых да лёсу каталіцкай спадчыны сталіцы. Уваход свабодны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?