Калі прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча можна параўнаць з рэфарматарам дэ Голем, то прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку — з іспанскім дыктатарам Франка.

Пра гэта дырэктар Дэпартамента інфармацыйнай палітыкі Міністэрства замежных справаў Украіны Алег Валошын заявіў у сваім артыкуле для EUobserver.

«Калі мяне спытаюць, ці ёсць розніца паміж Януковічам і Лукашэнкам, адказ будзе: „Так. І вялізная“. Яе можна параўнаць з розніцай паміж Франка ў Іспаніі і дэ Голем у Францыі — абодвух вінавацілі ў непавазе да дэмакратычных нормаў. Але Франка імкнуўся захаваць мінулае, а дэ Голь спрабаваў пабудаваць будучыню».

Даведка. Франка Баамондэ Франсіска (1892 — 1975), дыктатар Іспаніі. У 1936 узначаліў ваенна-фашысцкі бунт супраць Іспанскай рэспублікі, абапіраючыся на дапамогу, а затым і адкрытую інтэрвенцыю фашысцкіх Германіі і Італіі. У 1939 пасля падзення рэспублікі быў абвешчаны ваеннай хунтай пажыццёвым кіраўніком іспанскай дзяржавы. Адначасова заняў пасты правадыра Іспанскай фалангі, старшыні Рады Міністраў і галоўнакамандуючага ўсімі ўзброенымі сіламі. У 1973 добраахвотна адмовіўся ад улады на карысць прынца Хуана Карласа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?