У Іране сотні тысяч чалавек бяруць удзел у арганізаваных ўладамі масавых мітынгах — з нагоды 32-й гадавіны ісламскай рэвалюцыі.

У Тэгеране чакаецца выступ прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада. Улады заяўляюць, што сёлета мітынгі стануць таксама акцыямі салідарнасці з пратэстоўцамі ў Эгіпце.

Лідэрам іранскай апазыцыі, аднак, было адмоўлена ў правядзенні ўласнага мітынгу салідарнасці 14 лютага.

Паведамляецца, што адзін з апазіцыйных лідэраў, былы кандыдат на прэзідэнта Мэхдзі Карубі, змешчаны пад хатні арышт. Шэраг іншых апазіцыйных актывістаў былі затрыманыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?