10 лютага маім бацькам прыйшла бандэроль з вайсковай часткі 3310, дзе праходзіць службу мой малодшы брат. У бандэролі — каляндар з ілюстрацыяй прыняцця ім прысягі (прысяга адбудзецца 19 лютага).
Але галоўнае тое, што бацькам давялося заплаціць за гэты каляндар 25 тысяч рублёў, а яго ніхто не заказваў, проста такая ініцыятыва камандавання.