Чыноўнікі, журналісты, замежныя дзеячы.

Прэмія прысуджаецца па намінацыях «Беларусізацыя», «Pro-Belarus», «Журналістыка», «Культура», «Палітыка», «Спорт», «Грамадская чыннасць», «Змагар года».

Cярод намінантаў — Сямён Шапіра, арганізатары фестывалю «Беларуская вясна» ва Украіне, Ірына Халіп, Таццяна Елавая, Сяргей Дарафееў, Валерый Булгакаў, Уладзімір Някляеў, Дар’я Каткоўская.

Усіх 39 чалавек і кампаній.

Уручэнне пройдзе 12 лютага ў памяшканні партыі БНФ (Мінск, пр-т Машэрава, 8). Пачатак а 18. Пасля адбудзецца дабрачынны канцэрт, сродкі ад якога перададуць рэпрэсаваным за ўдзел у Плошчы.

Прэмія «Люблю Белаурусь» была заснавана ў 2010 годзе незарэгістраванай арганізацыяй «Малады фронт». Летась пераможцамі сталі кампанія «Будзьма разам!», пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, рэдакцыя газеты «Наша Ніва», Мікалай Халезін і «Свабодны тэатр», старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, Міхаіл Пашкевіч, фанаты ФК «Тарпеда», Арцём Дубскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?