Ірына Халіп, photo.bymedia.net

Ірына Халіп, photo.bymedia.net

4 лютага мінскі адвакат Тамара Гараева адмовілася абараняць Ірыну Халіп, з якой заключыла некалькі дзён таму дамову на аказанне адвакацкіх паслуг.

«Дачка зноў засталася без адваката. Ад першага адваката, Уладзімера Тоўсціка, яе прымусілі адмовіцца, бо пагражалі адвакату пазбаўленнем ліцэнзіі. Зараз зноў. Хочуць дамагчыся, каб Ірына пагадзілася на дзяржаўнага адваката, цалкам падкантрольнага», — гэтак пракаментаваў навіну Уладзімір Халіп, бацька журналісткі Ірыны Халіп.

Каментар у самой Ірыны Халіп узяць немагчыма, бо ёй забаронена кантактаваць з журналістамі. Ад 30 студзеня жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Халіп знаходзіцца пад хатнім арыштам. Да таго ж, з 19 снежня яе трымалі ў турме КДБ «амерыканка». Журналістцы пагражае да 15 гадоў зняволеньня за арганізацыю так званых «беспарадкаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?