Гэты ліст з СІЗА КДБ пазначаны нумарам 8. Першы быў пад нумарам 5. Адпаведна, бацькі робяць высновы, што ня ўсе лісты да іх даходзяць.

Бацька зьняволенага Кастусь Севярынец распавёў, што сын дзякуе за перадачы — за харчы і цёплыя рэчы. Але пра тое, ці атрымаў ён лекі, пра што асабліва непакоіцца маці, Тацяна Севярынец, у лісьце няма ні слова.

Ліст невялікі, усяго на адну старонку звычайнага сшытка, кажа бацька Паўла Севярынца. Сканчаецца ён так: «Калі Бог дасьць-то ўбачымся неўзабаве, калі не — веру, што рана ці позна».

3 лютага Тацяна Севярынец сустракалася з кіраўніком сьледчай групы Анатолем Сукалам, які заявіў маці зьняволенага, што мера стрыманьня для Паўла Севярынца ня можа быць зьменена ні ў якім выпадку. Таму на хуткую сустрэчу з сынам бацькі не спадзяюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?