1 кг ялавічыны, 0,5–0,75 кг ялавічнага лою, трошкі маярану, 6–8 цыбулін, 10–15 сухіх грыбоў, 2–3 лыжкі булёну, 0,75 кг пшанічнай мукі, 3–4 яйкі, 1 чайная лыжачка масла для цеста, масла для палівання пры падачы, соль, чорны перац.

Грыбы замачыць, памыць, адварыць, парэзаць, падсмажыць.

Нарэзаць вельмі дробна, але не секчы, найлепшую ялавічыну. Асобна ачысціць ад плевак ялавічны лой з нырак, дробна пасекчы, змяшаць з мясам, пасаліць, паперчыць, усыпаць трохі сухога, сцёртага ў парашок маярану, дадаць некалькі спечаных і пакрышаных цыбулін, уліць пару лыжак булёну і дасканала перамяшаць усё.

На гэтую колькасць фаршу зрабіць цеста з 0,75 кг мукі, 2–4 яек і вады (па патрэбе, цеста павінна быць не вельмі тугім), дадаўшы у яго і лыжачку масла. Цеста добра перамяшаць, тонка раскачаць і выціснуць шкляначкай маленькія кружкі.

Лыжкай класці на кружкі фарш і рабіць калдуны, заціскаючы або загартаючы краі. Калі ўсё будзе гатовае, адварыць калдуны ў кіпячай падсоленай вадзе. Калі ўсплывуць наверх, адцадзіць і падаць на стол, паліўшы растопленым маслам.

Замест сырой ялавічыны можна ўзяць вэнджаны свіны кумпяк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?