У сераду на допыт у КДБ быў выкліканы намеснік галоўнага рэдактара газеты «Товарищ» Дзмітрый Яненка.

«Следчага КДБ цікавілі пытанні, звязаныя з так званай „справай 19 снежня“, — расказаў Дзмітрый Яненка.

Журналіст не змог паведаміць больш падрабязную інфармацыю пра сутнасць пытанняў, якія цікавілі следчага, спаслаўшыся на тое, што „даў падпіску пра нераскрыццё“. Па словах намесніка галоўнага рэдактара газеты " Товарищ», ён знаходзіцца ў «статусе сведкі».

Нагадаем, галоўны рэдактар газеты «Товарищ» Сяргей Вазняк быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева. Ён быў заключаны пад варту ноччу 20 снежня. На дадзены момант С. Вазняк па-ранейшаму знаходзіцца ў ізалятары КДБ і ўваходзіць у лік 36 абвінавачаных па справе аб «масавых беспарадках».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?