Калі вы хочаце даслаць у «амерыканку» прадукты, абавязкова звярніце ўвагу, каб яны належалі да ліку тых, якія не псуюцца альбо могуць захоўвацца дастаткова доўга. З ежы можна адпраўляць:

Хлеб, батон, цукеркі — карамелькі, сухары, сушкі, каўбасу сыравяленую і сыравэнджаную, ваду, мюслі, «Ролтан», цыгарэты, садавіну, гародніну (агуркі, памідоры і інш.)

Афіцыйна няма ў спісе дазволенага некалькіх прадуктаў, якія, як паказвае досвед, могуць дайсці да вязьня. Гэта:

шакалад, мармелад, зефір.

Акрамя таго, можна дасылаць сродкі гігіены і канцылярскія прылады.

Паштовы адрас:

220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, прозвішча, імя, імя па бацьку атрымальніка.

(Звярніце ўвагу: вам патрэбна ўказаць не толькі імя, але і імя па бацьку).

Пасылкі зняволеным прыносяць раз на тыдзень — па аўторках.

Таму варта дасылаць іх напрыканцы тыдня, каб прадукты лепей захоўваліся.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?