У аўторак прыкладна а 14 гадзіне быў заблакаваны доступ да сайта "Маладога Фронту" mfront.net як наведнікам, так і адміністратарам: на старонцы ўпарта высьвечваецца допіс "У вас няма дазволу на доступ да гэтага сэрверу".

Як паведамілі прэс-службе МФ тэхнічныя спэцыялісты, што зараз спрабуюць аднавіць сайт, партал падвергнуўся надзвычай моцнай і працяглай атаке й усе файлы зь яго былі выдаленыя. Праца па аднаўленьню сайта йдзе ўжо суткі, ці вынікі будуць пасьпяховымі - невядома.

Актывісты арганізацыі схільныя лічыць датычнымі праблемаў з сайтам супрацоўнікаў спэцслужбаў: за апошні тыдзень на допыты ў КДБ былі выкліканыя дзясяткі актывістаў, і адным з самых галоўных пытаньняў на ўсіх допытах быў сайт, ягоныя адміністратары й журналісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?