Бацькі атрымалі першы ліст ад Паўла Севярынца. У версе аркуша рукою Паўла пазначана «Ліст № 5».

Пра гэта распавяла Тацяна Севярынец, маці зьняволенага ў СІЗА КДБ палітыка. Але папярэдніх чатырох лістоў сям’я так і не атрымала.

На думку спадарыні Тацяны, ліст праходзіў нейкую папярэднюю праверку: ён датаваны 12-м студзеня, але на пошце праштампаваны толькі 18-га.

Яшчэ адна выснова, якую зрабіла маці, — пра тое, што да Паўла Севярынца даходзяць ня ўсе перадачы: у лісьце ён просіць перадаць яму лекі, якія Тацяна Севярынец перадавала ў СІЗА КДБ яшчэ 5 студзеня.

Увогуле ліст невялікі, адзначае спадарыня Тацяна — на адну старонку звычайнага сшытка. Павал Севярынец просіць бацькоў прабачыць яго за тое, што цяперашняе ягонае становішча вымагае ад іх дадатковых клопатаў, віншуе іх з Вадохрышчам, а пра сябе паведамляе сьцісла: «Малюся, думаю, пішу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?