Стала вядома, што прыкладна, а шостай гадзіне вечара быў затрыманы Іван Кулікоў.
Паведаміў прадстаўнік камітэта ў абарону зняволеных «Над бар’ерам» Цімох Дранчук.

Гэтай восенню Кулікоў спрабаваў вылучацца ў прэзідэнты.

Ягоная ініцыятыўная група была зарэгістраваная ЦВК, але подпісы так і не былі здадзеныя.

Паводле Дранчука, Кулікоў патэлефанаваў сваёй сястры, каб паведаміць, што зараз да яго ў хату прыдуць з ператрусам. Праз пару хвілінаў у дзверы сапраўды раздаўся званок.

Следчыя вырашылі, што Іван Кулікоў будзе ўзяты пад варту на трое сутак.

Івану Кулікову 61 год. З 2005 узначальвае лабараторыю абсталявання ядзерных энергетычных установак і рэсурсазберагальных тэхналогій Аб’яднанага інстытуту энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» НАН Беларусі. Беспартыйны. Удавец, мае двух сыноў і дачку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?