17 студзеня выпісаны з бальніцы бацька журналісткі Ірыны Халіп кінадраматург Уладзімір Халіп, паведаміла БелаПАН яго жонка Люцына Халіп.
Пасля атрымання накіравання на лячэнне з 3 студзеня Уладзімір Халіп знаходзіўся ў аддзяленні афтальмалогіі Мінскай гарадской клінічнай бальніцы № 3, дзе 4 і 11 студзеня быў двойчы прааперыраваны ў сувязі з адслаеннем сятчаткі правага вока.
Праблемы са зрокам у кінадраматурга пачаліся 20 снежня, пасля перанесенага стрэсу ў сувязі з падзеямі 19 снежня ў Мінску, калі Ірына і яе муж