У студзені-лістападзе 2010 года Беларусь скараціла імпарт нафты на 33% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, паведамляе Белстат.

За адзінаццаць месяцаў у краіну ўвезена 13,2 млн. тон нафты. Сярэдняя цана адной тоны імпартнай нафты ў параўнанні з цаной тоны нафты за аналагічны перыяд 2009 года вырасла на 37,4% і склала 447 долараў. З Расіі імпартавана 11,6 млн. тон (на 41% менш), з далёкага замежжа — 1,6 млн. тон (у 2009 годзе не імпартавалася).

У студзені-лістападзе скараціўся імпарт і экспарт нафтапрадуктаў. Імпартавана 1 млн. 353,1 тыс. тон нафтапрадуктаў (падзенне на 59,9%), экспартавана 9 млн. 233,5 тыс. тон (падзенне на 34,3%). З Расіі імпартавана 816,5 тыс. тон (на 75,7% менш).

Сярэдняя цана экспарту тоны нафтапрадуктаў павялічылася на 33,9% (да 593 долараў за тону), сярэдняя цана імпарту — на 69,5% (573 долары).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?