Расійскі бок падыме пытанне пра трохгадовага сына ўласнага карэспандэнта «Новай газеты» Ірыны Халіп і экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава Данілу, які разлучаны з бацькамі,
сказаў жывым эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» Іван Макушок, прэс-сакратар дзяржсакратара саюза Беларусі і Расіі Паўла Барадзіна.

«21 студзеня будзе інаўгурацыя прэзідэнта Беларусі.

Я змагу пабачыцца з людзьмі, якія займаюцца ў тым ліку і гэтым пытаннем. І даю слова, што я перадам гэтую просьбу»,
 — запэўніў Макушок.

Ірына Халіп была затрыманая разам з мужам Андрэем Саннікавым па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Цяпер яны знаходзяцца пад вартай. Бацькі Халіп пачалі працэдуру афармлення апякунства над трохгадовым унукам.

«У дзіцячы садок, дзе знаходзіўся сын Ірыны Даніла, прыйшлі прадстаўнікі органаў апекі і пачалі цікавіцца лёсам дзіцяці, і нам рэкамендавалі аформіць апякунства, — расказваў у снежні бацька журналісткі Уладзімір Халіп. — Яшчэ не было суду, не было праведзенае следства, не даказаная іх віна, а органы апекі ўжо цікавяцца дзіцем — гэта блюзнерства з боку ўладаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?