Нацыянальная хакейная ліга выступіла з прапановай правесці на постсавецкай прасторы ў наступным сезоне не толькі некалькі выставачных матчаў з клубамі НХЛ, але і некалькі матчаў рэгулярнага чэмпіянату,

паведамляе Спорт-Экспресс.

Як вядома, сезон у НХЛ пачынаецца і некалькі матчамі заакіянскіх клубаў у Еўропе.

На выбар НХЛ прапануе прыслаць увосень. ад двух да трох клубаў з наступнага шэрагу «Вашынгтон», «Рэйнджэрс», «Бафала», «Анахайм» і «Эдмантан».

На постсавецкай прасторы яны гатовыя правесці два выязныя матчы свайго рэгулярнага чэмпіянату і як мінімум дзве таварыскія гульні супраць клубаў КХЛ. Матчы могуць прайсці ў Омску, Казані, Уфе, Магнітагорску, Мінску, Рызе, Санкт-Пецярбургу і Маскве.

Што тычаць «заходняга матчу», то галоўныя патрабаванні НХЛ наступныя: блізкасць да Заходняй Еўропы, якасны палац спорту, вялікая колькасць гледачоў, каб адбіць грошы.

Акурат «Мінск-Арэна» адказвае гэтым патрабаванням.

Як паказала практыка, пад добрую каманду на «Мінск-Арэне» (маецца на ўазве ўдзел «Дынама» ў КХЛ) збіраецца пад 15 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?