Сцяг

Восень.
Сцяг.
Сяджу і гляджу на цябе.
Сцяг.
Чырвоная рыса на палатне.
Ты ўвосень вайной
За свабодай прыйшоў.
Ты — волі усмешка у смелай руцэ!

Ты тут?
Ты з намі? Ты ідзеш?
У сабе ўпэўнены?
І нас не падвядзеш?
Будзь мужны — мы ідзем наперад!
І не кажы, што нам не хопіць веры.

Зіма…
Сцяг знік.
Вязе нас хутка усіх цягнік
У новы
пяцігадовы
тэрмін.
Які мо скончыцца турэмным.

Але ж мы пераможам!
Сонца прыйдзе з намі!
І не ўбачыш больш сумлення за кратамі.
І разам будзем мы глядзець на сцяг
Які здабылі,
Які мы не забылі,
Той сцяг, што доўгімі гадамі
Мы бачылі у сне, і ён быў з намі!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?