Сёньня пры канцы дня ў Горадні супрацоўнікі КДБ пачалі ператрусы у журналіста «Газэты Выборчэй» Андрэя Пачобута і ў фотакарэспандэнта газэты «Глос знад Немна» Аляксея Салея.

Аляксей Салей паведаміў у першай палове дня, што праз суседзяў яму перадалі позву на паўторны допыт у КДБ, але з прычыны хваробы ён застаўся дома.

У канцы мінулага месяца спадара Салея ўжо выклікалі на гутарку з нагоды падзеяў на плошчы ў Менску 19 сьнежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?