Навукоўцы знайшлі ў Арменіі найстаражытнейшую вінакурню, узрост якой складае каля 6 тыс. гадоў. Раскопкі праходзілі ў пахавальных пячорах каля вёскі Арэніі ў вобласці Ваяц Дзор на мяжы з Іранам.

У пячорах археолагі знайшлі аскепкі чана на 50–55 літраў для расцірання вінаграду. На месцы раскопак таксама знойдзеныя вінаградныя костачкі, лісце і жамерыны з ягад. Правёўшы аналіз чарапкоў, даследчыкі з Арменіі, ЗША і Ірландыі выявілі рэшткі пігменту мальдывін, які надае вінаграду і віну ярка-чырвоны колер. Старажытныя вінаградары выкарыстоўвалі мясцовы гатунак, які і дагэтуль ідзе на выраб віна.

Да гэтага самы старажытны вінаробны прэс знайшлі на Крыце — яго ўзрост складае 5 тыс. гадоў. А самыя старыя рэшткі віна ўзростам 7,4 тыс. гадоў знойдзеныя на чарапках гаршчкоў ў іранскіх гарах Заргас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?