Сёння ў Брусэлі Найвышэйшая прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан сустрэлася з беларускімі дэмакратамі.

Пра гэта паведаміла сястра арыштаванага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Багданава.

Як заявіла Вярхоўны прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан, «я хачу сустрэцца з міністрам замежных справаў Беларусі толькі для таго, каб, гледзячы яму ў вочы, папярэдзіць, што ў беларускай улады засталіся лічаныя дні і гадзіны, каб адпусціць усіх арыштаваных і паспрабаваць наладзіць адносіны з ЕС».

«У адваротным выпадку будуць уведзеныя самыя жорсткія санкцыі», — дадала яна.

Баранэса паразмаўляла з дачкой Уладзіміра Някляева Евай і сястрой Андрэя Саннікава Ірынай і запэўніла, што ЕС прыкладзе ўсе сілы для вызвалення беларускіх лідэраў і ўсіх палітвязняў. «Мы не чакалі, што беларускія ўлады праігнаруюць ўсе папярэднія дамоўленасці і развяжуць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці. Мы рашуча настроеныя пакласці гэтаму канец, — сказала Кэтрын Эштан. — Еўропа будзе адкрывацца для грамадзян Беларусі незалежна ад таго, якія санкцыі будуць уведзеныя ў адносінах да рэжыму», — запэўніла Найвышэйшая прадстаўніца ЕС.

Ірына Багданава і Ева Някляева перадалі баранэсе Эштан петыцыю ад грамадзянскай ініцыятывы «Вызваленне», у якую ўваходзяць сваякі вязняў КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?