ААТ «АўтаВАЗ» рэанімуе праект стварэння аўтамабіля класа C і ўжо да 2014—2015 гг. прадставіць мадэль на рынку. Да тых часоў пад брэндам Lada будзе выпускацца фэйсліфтынгавая версія Nissan Almera.
Такое рашэнне прынятае на стратэгічнай сесіі топ-мэнэджараў Renault, Nissan і «АўтаВАЗа».

Lada гольф-класа будзе грунтавацца на сумесна распрацаванай платформе, у навінцы будзе выкарыстоўвацца максімальная колькасць вузлоў, якія ёсць у машынах Renault-Nissan. Паводле папярэдніх дадзеных, цана седана можа скласці каля $13 тыс. На базе гэтай жа платформы плануецца пабудаваць таксама красовер, яго кошт складзе каля $16,5 тыс. Згодна са стратэгіяй развіцця «АўтаВАЗа» да 2020 года, зборку дзвюх новых мадэляў плануецца пачаць у 2015–2016.

Да тых часоў, па словах гендырэктара Renault ў Расіі Бруна Ансела, Renault-Nissan прапанаваў «АўтаВАЗу» выпускаць пад сваім брэндам фэйсліфтынгавую версію седана Nissan Almera Classic. Вытворчасць гэтых машын пачнецца ў 2012 годзе, запэўнівае крыніца, блізкая да " АўтаВАЗа». Па яе словах, інвестыцыі ў праект складуць каля 20 млн даляраў.

У базавай камплектацыі Almera Classic абсталёўваецца 1,6-літровым бензінавым рухавіком (107 к.с.), механічнай каробкай перадач і не змяшчае практычна ніякіх опцый, даступных у больш дарагіх камплектацыях, — ABS, электрашклопад’ёмнікаў, аўдыёсістэмы, кандыцыянера. У Расіі кошт Almera пачынаецца ад $15 тыс. Паводле дадзеных «Аўтастата» Расіі, у студзені-лістападзе мінулага года іх было прададзена 7113 штук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?