14 аўтамашын, прыпаркаваныя каля жылых дамоў па вуліцы Будаўнікоў у Горках (Магілёўская вобласць) былі пашкоджаныя невядомымі.

За адзін вечар былі праткнутыя нажом у агульнай колькасці 36 колаў, а ўвагу прыцягвае пераборлівасць злачынцы. Аўтамашынам расійскай вытворчасці было праколатае адно кола, іншамаркам з далёкага замежжа – па два, а новенькаму джыпу адразу чатыры. Злаўмысніка(ў) зараз шукае міліцыя, яму пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 2-х гадоў за нанясенне шкоды ў буйных памерах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?