У Рэдакцыю «Нашай Нівы» напісала Вольга Дубінка, мама 2-гадовага Эдуарда.
Праз халатнасць дактароў, якія прымалі роды, у хлопчыка развіўся дзіцячы цэрэбральны параліч цяжкай формы, эпілепсія. Лячыць хлопчыка ўзяліся толькі ў Інстытуце Глена Домана, што ў Філадэльфіі (ЗША). Перы курс лячэння прынёс пазітыўныя вынікі.

Цяпер жа мама Эдзіка праз «НН» вырашыла падзяліцца яшчэ адной добрай навіной. Дзякуючы інфармацыі ў «Нашай Ніве» і блогах бацькам удалося сабраць патрэбную суму, і з 7 па 16 снежня адбылася чарговая паездка з сынам у Філадэльфію на абследаванне і карэктаванне лячэння. Вынікі паездкі ўзрушылі бацькоў Эдзіка: узровень развіцця хлопчыка зараз адпавядае 8 месяцам, а ў красавіку было ўсяго 4.

Ёсць зрухі па зроку, разуменні, моўным развіцці.
«Па вяртанні, натхнёныя гэтымі вынікамі, мы пачынаем займацца па новай, яшчэ больш інтэнсіўнай праграме. Але без дапамогі добрых неабыякавых людзей у нашага сына ніколі б не было такога унікальнага шанца лячыцца ў адзіным месцы ў свеце, дзе ўмеюць тварыць цуды з дзецьмі, хворымі ДЦП! Дзякуй вам велізарны, нізкі паклон і сардэчныя віншаванні з надыходзячым Новым годам і Калядамі! З павагай, Вольга, Павел і маленькі Эдуард», – напісала Вольга Дубінка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?