Адзін дзень з дзесяці, якія жыхарка Барысава Ірына Панкавец адбыла ў Менскім раённым ізалятары па вуліцы Скарыны, яна правяла ў адной камеры з Ірынай Халіп. Жанчына згадвае пра тое, як сябе паводзіла жонка кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

19 снежня Ірына Халіп усюды была побач з мужам.

19 снежня Ірына Халіп усюды была побач з мужам.

«З Ірынай Халіп мы адразу сустрэліся ў ізалятары на Акрэсціна, калі там ішлі допыты. Яна апынулася ў адным кабінеце з маёй дачкой Светай, а я была ў кабінеце насупроць. А як нас дапыталі і вывелі на калідор ды паставілі да сцяны, дык Іра падышла да нас, пазнаёміліся і ўжо стаялі разам. Абмяркоўвалі гэта ўсё, яна распавядала, як іх затрымлівалі, як зламалі каленную чашачку Саннікаву. Потым доўга нас разам трымалі ў аўтазаках, вазілі туды-сюды без вады, без ежы, без сну. А да суда нас адвезлі ў ізалятар на Скарыны. Там у 11-й камеры нас трымалі. А потым, як нас выводзілі, каб адвезці ў суд, яе пакінулі адну. Трымалася яна там добра, малайчына, усіх падтрымлівала, жартавала, наколькі гэта было там магчыма. Вельмі моцная і добрая яна жанчына. А калі нас усіх з камеры забіралі, а яе пакідалі, тады быццам сляза ў яе з'явілася. Мы пачалі крычаць, чаму Іру не забралі разам з намі, а міліцыянты адказалі, што яе асобна павязуць. І пакуль мы сядзелі ў аўтазаку ды чакалі, што іншых да нас дададуць, яе вывелі, пасадзілі ў легкавы аўтамабіль і павезлі кудысьці. Потым мы ўжо ў газетах прачыталі, што яна ў ізалятары КДБ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?