Прадстаўнік выдавецкага дому
У Беларускім доме друку паведамілі: выхад выданьня затрымаецца прыкладна на суткі — друкарня выконвае «буйны дзяржаўны заказ ад «Советской Белоруссии».
У журналісцкіх колах мяркуюць, што ў заўтрашнім нумары «Советской Белоруссии» на загад Аляксандра Лукашэнкі будзе надрукаваны кампрамат на дзеячаў апазыцыі. Кіраўнік дзяржавы на сваёй прэсавай канфэрэнцыі пасьля заканчэньня выбараў паабяцаў надрукаваць такі кампрамат.