Жонка Алеся Міхалевіча прыйшла на кватэру па вул. Кісялёва прыблізна а 2-ой гадзіне 23 снежня і пабачыла новыя пашкоджанні на дзвярах. Мілана Міхалевіч адразу патэлефанавала адвакату і выклікала міліцыю. Мінулы раз з гэтай кватэры арыштоўвалі Алеся Міхалевіча і таксама ламалі дзверы, але сёння відавочныя новыя пашкоджанні. Ніхто з суседзяў гэтым разам нічога не чуў і не бачыў.

Мілана Міхалевіч лічыць, што дзіўна праводзіць нейкія вобшукі ў гэтай кватэры. Гэта старая кватэра, дзе на дадзены момант стаяць толькі скрыні і рэчы падрыхтаваныя да пераезду. На пытанне міліцыянтаў ці скралі што-небудзь, жонка Міхалевіча адказала, што браць тут няма чаго, толькі калі што пакінулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?