Сотні бацькоў пасля затрыманняў 19 снежня суткамі не маглі знайсці, дзе знаходзяцца іх дзеці. І яшчэ сёння не кожная маці дакладна ведае, дзе яе сын. Тыя, хто ўжо знайшоў сваіх сваякоў у спісах, рыхтуюць перадачы і нясуць іх да сценаў турмы, каб пасля доўгага стаяння ў чэргах, доўгіх размоваў пра дзень выбараў, перадаць сыну, сваяку ці проста сябру хаця б некалькі неабходных за кратамі рэчаў. Цікава, што да сценаў турмы на Акрэсціна прыходзяць і тыя, хто падтрымлівае дзеянні рэжыму Лукашэнкі.
Журналісты «Нашай Нівы» схадзілі да сценаў Акрэсціна, адной з турмаў, дзе сядзяць затрыманыя 19 снежня, і паразмаўлялі з бацькамі і сваякамі затрыманых: